Лявон Вольскі выдаў канцэптуальны альбом
Лявон Вольскі выдаў канцэптуальны альбом
Рэліз новага альбома Лявона Вольскага «Гравітацыя»

Сёння адбыўся рэліз новага альбома Лявона Вольскага «Гравітацыя». Дыск распавядае пра ўсе асноўныя стадыі чалавечага жыцця: ад нараджэння да скону. Канцэртная прэзентацыя альбома адбудзецца 2 сакавіка ў Prime Hall.

Новы альбом «Гравітацыя» завяршае трылогію, распачатую дыскамі «Грамадазнаўства» (2014), «Псіхасаматыка» (2016). Як і папярэднікі, ён быў запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам. Сродкі на запіс і выданне збіраліся праз краўдфандынг. Зараз пачынаецца працэс рассылкі лотаў і абвестак данатарам праекту. Новы альбом дасяжны на iTunes ды іншых лічбавых пляцоўках.

Альбом – https://soundcloud.com/lavon_volski/sets/lavon-volski-hravitacyja 

– У гэты дзень хачу найперш падзякаваць усім, хто падтрымаў краўдфандынг – для мяне гэта неацэнна, – напісаў Лявон Вольскі ў сваім Facebook. – Канцэпцыя альбома – гісторыя чалавечага жыцця, ад нараджэння і да скону, з прывязкай да пэўнай тэрыторыі. Спачатку юнацкі максімалізм, мары, летуценні, першае каханне, мары, а потым пачынаецца пераход у дарослы час, калі шмат што не спраўдзілася ды яшчэ сістэма ўрываецца ў тваё жыццё і бязбожна яго рэдагуе. А потым ужо сталасць, калі сыходзяць сябры і людзі вакол, трэба падводзіць вынікі. Шмат у чым невясёлыя.

 «Зніклыя людзі» 

Канцэртная прэзентацыя альбома «Гравітацыя» адбудзецца 2 сакавіка ў Prime Hall. У першым аддзяленні прагучыць новы альбом, у другім – лепшыя песні з сольных альбомаў Лявона Вольскага і розных гуртоў з яго удзелам. Квіткі коштам ад 40 рублёў можна набыць на сайтах Kvitki.by, Primehall.by, а таксама ў касах горада. Даведка: (033) 661 14 32.

12 февраля 2019
0
Моя оценка
0